https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дырэкцыя "Славянскага базару" праводзіць суперакцыю па продажы білетаў


Пра гэта паведамілі ў дырэкцыі фестывалю.
Дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" 28 чэрвеня правядзе суперакцыю на білеты ўсіх мерапрыемстваў форуму.

У гэты дзень на кожныя тры набытыя білеты на адно мерапрыемства чацвёрты можна атрымаць у падарунак. Білеты па акцыі "1+1+1=4" на ўсе праекты і мерапрыемствы "Славянскага базару ў Віцебску" будуць даступны да куплі ў гарадскіх касах (канцэртная зала "Віцебск", плошча Свабоды, Плошча Перамогі, выставачная зала "Духаўскі круглік", Лядовы палац, магазін "Еўраопт" у Білеве) і на платформе www.kvitki.by.

Акцыя дзейнічае пры куплі білетаў фізічнымі асобамі і не спалучаецца з іншымі прапановамі.

"На працягу апошняга часу рэгулярна да канца месяца праводзіліся акцыі па білетах. Цяперашняя з`яўляецца фінальнай. Гэта добры шанц набыць білеты на канцэрты, выступленні, паказы тэатральнага праекта для тых, хто плануе схадзіць на фестываль вялікай кампаніяй. На гэты момант білеты пакуль яшчэ ёсць на ўсе мерапрыемствы", - дадалі ў дырэкцыі форуму.

26 чэрвеня 2019, Віцебск
Вольга Багачова - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.06.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:322
 
Ключевые слова:
Акция Фэст культуры Славянскі базар Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме