Якія падзеі адбыліся 4 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 4 снежня
У 1939 годзе ў складзе БССР была ўтворана Беластоцкая вобласць.
Хто нарадзіўся 4 снежня
1911 год: Ісак Давідовіч, беларускі жывапісец і графік.
Таксама сёння нарадзіўся аўстрыйскі паэт Райнер Марыя Рыльке.
4 снежня ў народным календары
Сёння адзначаецца вялікае царкоўнае свята – Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы. У гэты дзень бацькі Марыі, святыя Ганна і Іосіф, якія абяцалі прысвяціць дзіця Богу, прывялі трохгадовую дачку ў Іерусалімскі храм. Свята адносіцца да двунадзесятых.
З гэтым святам пачынаецца зімовы сезон. У народзе ў гэты дзень ладзілі гульні, каталіся на санях, рабілі снежных баб. Казалі: "На Увядзенне будзе лядзенне" і "Увядзенне прыйшло – зіму прывяло" – гэта значыць, што ў гэты час імкліва халадала. Але здараліся часам і адлігі.
З 4 снежня пачыналіся кірмашы, на якіх прадавалі сані, футра і іншыя тавары, што спатрэбяцца, каб паспяхова перазімаваць.
Лічылася, што калі на Увядзенне выпадзе снег, ён праляжыць да самай вясны. Калі моцны мароз, лета будзе гарачае.
Sputnik, 4 снежня 2024