Галоўны герой малады прафесар Антон Косміч (акцёр Яўген Шварц) трапляе ў бяду пасля таго, як у яго руках аказваецца старажытнае Евангелле, якое належала роду Альшанскіх. Дзеля таго, каб выратаваць сябе і разгадаць таямніцы мінулага, ён адпраўляецца ў Альшаны. Паралельна развіваюцца падзеі ў мінулым, якія звязаны з загадкамі сучаснасці.
Фільм упершыню прадставілі на Міжнародным мінскім кінафестывалі «Лістапад», які прайшоў з 1 па 8 лістапада.
Звязда, 6 снежня 2024