https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сумесную кампанію для будаўніцтва чыгуначнага тэрмінала створаць у "Вялікім камені"


Аб гэтым паведамілі ва ўрадзе.
Будаўніцтва чыгуначнага тэрмінала на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" абмеркавалі сёння на сустрэчы першы намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын і генеральны дырэктар, старшыня праўлення акцыянернага таварыства "Дуйсбургер Хафен" Эрых Штааке.

"Цяпер актыўна вядзецца работа па стварэнні сумеснай кампаніі з удзелам кітайскага і беларускага бакоў, а таксама з прыцягненнем еўрапейскіх кампаній. Новае прадпрыемства будзе адказваць за будаўніцтва і эксплуатацыю чыгуначнага тэрмінала", - адзначылі ва ўрадзе.

Плануецца, што пагадненне аб рэалізацыі праекта будзе падпісана ў час форуму па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіцці ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", які пройдзе ў "Вялікім камені" 1-3 ліпеня. АТ "Дуйсбургер Хафен" (Германія) з`яўляецца кіруючай кампаніяй буйнейшага рачнога порта Еўропы, дзе штогод апрацоўваюць больш за 120 млн т грузаў, што пастаўляюцца марскім, чыгуначным і аўтамабільным транспартам.

Дуйспорт - асноўны канечны пункт сухапутнага Шаўковага шляху, у сувязі з чым порт адыгрывае стратэгічную ролю ў канцэпцыі "Пояс і шлях". У красавіку 2018 года АТ "Дуйсбургер Хафен" увайшло ў склад акцыянераў СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка".

24 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.05.2019
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:358
 
Ключевые слова:
"Великий камень" Логистика Железная дорога Терминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме