https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Даследчыкі з Беларусі, Германіі, Расіі, ЗША, Ізраіля прымуць удзел у Шагалаўскіх чытаннях


XXVII Міжнародныя Шагалаўскія чытанні, прысвечаныя 100-годдзю заснавання Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, пройдуць 15-16 чэрвеня ў Віцебску, паведамілі ў Музеі Марка Шагала.
У канферэнцыі прымуць удзел даследчыкі з Беларусі, Германіі, Расіі, ЗША, Ізраіля. Па традыцыі, даклады будуць прысвечаны даследаванню біяграфіі і творчай спадчыны мастака.

Асаблівасцю гэтага года стане паглыблены разгляд праблематыкі, звязанай з дзейнасцю і персаналіямі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, які заснаваны Маркам Шагалам і прыняў сваіх першых абітурыентаў у 1919 годзе.

Міжнародныя Шагалаўскія чытанні праводзяцца ў Віцебску штогод з 1991 года. З 1992-га яны сталі міжнароднымі. За гэты час у чытаннях прынялі ўдзел даследчыкі з Беларусі, Расіі, Украіны, Францыі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, ЗША, Ізраіля, Германіі, Латвіі і іншых краін. Большасць матэрыялаў гэтых чытанняў апублікавана ў чатырох выпусках "Шагалаўскага зборніка" і "Бюлетэні Музея Марка Шагала".

4 чэрвеня 2019, Віцебск
Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.06.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:241
 
Ключевые слова:
Віцебск Марк Шагал Культурное наследие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме