https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адно з самых старажытных балот Еўропы пад пагрозай знікнення


Спецыялісты пабудуюць плаціны на балоце Дзікае, якому каля шасці тысяч гадоў.
Меліярацыя, якая праводзілася яшчэ ў ХХ стагоддзі, паставіла пад пагрозу існаванне балоты "Дзікае" на тэрыторыі Белавежскай пушчы, паведамілі ў чацвер у эфіры АНТ.

"Балота Дзікае - самая тытулаваная прыродная тэрыторыя ў Беларусі. Як частка Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" яно мае статус аб`екта Сусветнай спадчыны і біясфернага рэзервата ЮНЭСКА", - распавялі ў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Акрамя таго, дадзенае балота з`яўляецца тэрыторыяй, важнай для птушак, яно мае міжнароднае значэнне і ахоўваецца прынятай ў 1971 годзе Рамсарскай канвенцыяй. Ва ўсёй Еўропе падобных месцаў каля 1,1 тысячы, з іх 26 знаходзяцца ў Беларусі.

Гідралагічны рэжым Дзікага быў парушаны ў радыусе паўтара-двух кіламетраў, прылеглых да меліярацыйнай зоны. Каб выратаваць балота, тут пабудуюць 25 плацін. Калі ўзровень грунтовых вод падымецца, а вільгаць перастане сыходзіць у палі, навукоўцы спадзяюцца, у балота вернецца жыццё.

Па словах спецыялістаў, балота працуе па прынцыпе губкі: калі ідуць дажджы, яно ўбірае вільгаць і затым паступова аддае. Ратаваць Дзікае разам вырашылі беларускія навукоўцы і супрацоўнікі Франкфурцкага заалагічнага грамадства.

Аднаўленне гідрарэжыму балота Дзікае запланавана ў рамках "Прыродаахоўнага праекта для Белавежскай пушчы", які рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь з 2013 года.

Мінск, 19 красавіка 2019
Sputnik
 
Дата публикации:19.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:385
 
Ключевые слова:
Белавежская пушча Дзікае Болота Беларуси ЮНЕСКО Охрана природы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме