Саюз моладзі прапануе прапампаваць скіл у сферы інфармацыйна-камунікацыйных і PR-тэхналогій самым актыўным прадстаўнікам арганізацыі, якія развіваюць сацыяльныя медыя і цікавяцца іх прасоўваннем. Праграма крэатыўнай інфармацыйна-адукацыйнай пляцоўкі ўключае фарсайт-дыскусіі з вядомымі спецыялістамі інтэрнэт-маркетынгу. Асаблівая ўвага — SMM-мэнэджменту, бо работа ў віртуальнай сетцы — адзін з прыярытэтаў дзейнасці БРСМ.
Цэнтральная падзея форуму — гульнявы Workshop «Event-маркетынг ад A да Я», дзе кожны ўдзельнік зможа прымерыць на сябе ролі піяршчыкаў, блогераў, капірайтэраў, актыўных карыстальнікаў форумаў, крэатараў, SMM-спецыялістаў і нават журналістаў. Аб’яднаўшыся ў каманды, яны будуць шукаць кампраміс для вырашэння пастаўленай задачы распавесці «ўсяму свету» аб адкрыцці помніка... першаму смартфону.
Правільна «падаць матэрыял у СМІ» аб такой маштабнай падзеі камандам дапамогуць спецыялісты ў кожным кірунку. Пасля заканчэння гульні — работа над памылкамі і выбар пераможцы. Сачыць за ходам варкшопа можна ў супольнасці мерапрыемства УК. Самая чаканая падзея «IT YOUTH» — уручэнне пераможцам «Інтэрнет-прэміі БРСМ» за лепшыя супольнасці ў сацсетках.
Сяргей Расолька
Звязда, 20 красавіка 2019
Звязда, 20 красавіка 2019