https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь адкрыта для дружалюбных і дзелавых адносін з усімі дзяржавамі


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 мая на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных краін.
"Наша краіна славіцца сваёй гасціннасцю. Мы адкрыты для дружалюбных і дзелавых узаемаадносін з усімі дзяржавамі. Упэўнены, вам будзе камфортна ажыццяўляць свае дыпламатычныя функцыі. Таму што асновы нашай знешняй палітыкі - міралюбнасць і шматвектарнасць, узважанасць, паслядоўнасць і прадказальнасць, - сказаў беларускі лідар. - І тыя, хто падзяляе гэтыя падыходы, хто прыходзіць да нас з мірам і добрымі намерамі, заўсёды знойдуць у Беларусі разуменне і падтрымку ў рэалізацыі ўсіх канструктыўных планаў і ідэй".



Звяртаючыся да дыпламатаў, Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што на беларускай зямлі яны будуць адчуваць сябе ўпэўнена і ў бяспецы.

"Мы па праву ганарымся тым, што ў нас няма расавай дыскрымінацыі, адсутнічаюць разлад і канфлікты на нацыянальнай, рэлігійнай глебе", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт асабліва адзначыў, што пачатак місіі ў Беларусі замежных паслоў прыпаў на вясну, якая заўсёды дорыць станоўчыя эмоцыі і надзею на абнаўленне, перамены.

"Але ў вясны ў Беларусі ёсць яшчэ адно важнае значэнне. Кожны год ў маі мы ўшаноўваем ветэранаў і святкуем чарговую гадавіну Вялікай Перамогі над фашызмам. Прадаўжэннем стане галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці - Дзень Незалежнасці. У гэтым годзе ў ліпені спаўняецца 75 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нацызму. На гэтым гістарычным фундаменце мы амаль тры дзесяцігоддзі будуем суверэнную беларускую дзяржаву", - заявіў Прэзідэнт.

"За адносна невялікі час наша краіна дабілася многага. Беларусь заняла дастойнае месца на міжнароднай арэне, набыла надзейных саюзнікаў, партнёраў", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

20 мая 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.05.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:286
 
Ключевые слова:
Дипломатия Посольство День Независимости Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме