https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску супрацоўнікі крамы прымушалі злодзеяў распранацца дагала


Кіраўнікі адной са сталічных крам змагаліся з выкрадальнікамі тавару своеасаблівымі метадамі: здзекаваліся з іх ў падсобцы, а затым абсалютна голымі выганялі на вуліцу. Цяпер яны самі будуць адказваць перад законам.
Вядома, што падзеі адбываліся ў краме ў Серабранцы, якая належыць буйной гандлёвай сетцы. Фігуранты - дырэктар і загадчык аддзелам.

Усё пачалося са званка гараджанкі, якая ўбачыла выбягаючага з крамы голага мужчыну. Ім аказаўся 38-гадовы непрацуючы мінчанін, раней неаднаразова судзімы за рабаванні і нявыплату аліментаў на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей.

Высветлілася, што ў краме ён спрабаваў скрасці бутэльку гарэлкі, схаваўшы яе пад кофтай. Аднак гэта заўважылі прадаўцы. Яго завялі ў падсобку, дзе загадчык аддзела разам з дырэктарам наладзілі самасуд: сталі збіваць, пусціўшы ў ход малаток. Акрамя таго, яны патрабавалі пакрыць шкоду ад выкрадзеных раней тавараў, да якіх мужчына не меў ніякага дачынення. Затым яго прымусілі распрануцца дагала і выпхнулі ў такім выглядзе на вуліцу, замкнуўшы за ім дзверы.

Другім пацярпелым па справе праходзіць 54-гадовы беспрацоўны мінчанін, таксама які мае багатую злачынную біяграфію: судзімы аж дзевяць разоў. У краме ён спрабаваў выкрасці бутэльку настойкі. Яго напаткаў такі ж лёс. Акрамя збіцця і вымагальніцтваў, абвінавачаныя плюхнулі яму ў твар кавы, а пасля галышом выправадзілі на вуліцу.

Каб ахвяры не аказвалі супраціву, іх звязвалі і заляплялі скотчам рот. Ва ўсіх ахвяраў самасуду шматлікія сінякі і ранкі, у аднаго мужчыны зламаны нос.

Праваахоўнікі не выключаюць, што пацярпелых па гэтай крымінальнай справе куды больш, але астатнія пабаяліся звяртацца ў міліцыю, бо як-ніяк здзейснілі ў краме крадзеж.

"Замест такога ганебнага самасуду работнікі гандлю павінны былі выклікаць нарад міліцыі. Упэўнены, беспакаранымі тыя не засталіся б", - падкрэсліў намеснік пракурора Ленінскага раёна Яўген Майсеенка.

Дарэчы, 39-гадовы дырэктар крамы неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, у асноўным за парушэнне ПДР, і нават быў судзімы за ўжыванне гвалту ў дачыненні да дзяржаўтаінспектараў. Яго 29-гадовы калега таксама раней меў праблемы з законам - прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад вайсковага прызыву. Пры гэтым даручаная ім крама заўсёды была на добрым рахунку ў вышэйстаячага начальства.

Крымінальная справа ўжо накіраваная пракуратурай Ленінскага раёна для разгляду ў суд.

Звязда, 11 красавіка 2019
 
Дата публикации:11.04.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:396
 
Ключевые слова:
Торговля Криминал Мінск Происшествия Самосуд
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме