https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадстаўнікі краін СНД 17 красавіка далучацца да акцыі "Тыдзень лесу"


Група прадстаўнікоў краін Садружнасці і супрацоўнікаў Выканаўчага камітэта СНД 17 красавіка прыме ўдзел у акцыі "Тыдзень лесу", якая праводзіцца ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.
"У Жодзінскім лясніцтве Смалявіцкага лясгаса Мінскай вобласці на дзялянцы плошчай каля 3 га будуць высаджаны саджанцы хваёвых і ліставых парод дрэў. Пачынаючы з 2008 года, калі такая акцыя была праведзена ўпершыню, супрацоўнікі Выканкама і прадстаўнікі краін СНД пасадзілі ўжо каля 25 га лесу", - расказалі ў прэс-службе.

Рэспубліканская добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу" праводзіцца ў Беларусі з 13 па 20 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі. Мерапрыемства прымеркавана да Года малой радзімы і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

12 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:328
 
Ключевые слова:
Неделя леса Акция Год малой родины 75-летие освобождения Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме