https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 9 красавіка 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца дзевяноста дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 266 дзён.
Якія падзеі адбыліся 9 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 9 красавіка

У 1946 годзе ў нямецкім Міхельсдорфе было заснавана Беларускае літаратурнае згуртаванне "Шыпшына".

Хто нарадзіўся 9 красавіка

1835 год: Ялегі Пранціш Вуль, беларускі паэт.
1934 год: Леанід Асядоўскі, беларускі жывапісец.

Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт Шарль Бадлер, заснавальнік часопіса Playboy Х`ю Хефнер і французскі акцёр Жан-Поль Бельмандо.

9 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Матроны Салунскай.

У гэты дзень у вёсках адбіралі з запасаў прыдатнае для пасеву насенне рэпы. Да з`яўлення бульбы гэта агародніна, як і капуста, была адным з самых распаўсюджаных відаў. Рэпу можна есці сырой, смажыць яе і варыць, дадаваць у цеста для аладак.

Калі раніцай туман – год будзе ўраджайны.

Sputnik, 9 красавіка 2019
 
Дата публикации:09.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:169
 
Ключевые слова:
Календарь Апрель Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме