https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску


Кветкі да манумента ўсклалі таксама сыны кіраўніка дзяржавы.
У цырымоніі прынялі ўдзел кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, Нацыянальнага сходу, судоў, Савета бяспекі і Узброеных Сіл, праваахоўных органаў, маладзёжных і грамадскіх аб`яднанняў, Выканаўчага камітэта СНД, прадстаўнікі замежнага дыпламатычнага корпуса, Беларускай праваслаўнай і Рымска-каталіцкай цэркваў.

У час урачыстага мерапрыемства памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне ўшанавалі мінутай маўчання. Урачыстым маршам перад удзельнікамі мерапрыемства прайшла зводная рота і аркестр ганаровай варты Мінскай ваеннай камендатуры.

Затым на плошчы Перамогі адбыўся святочны тэатралізаваны паказ. Пасля мерапрыемства Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса і моладдзю.

Актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі прадэманстравалі Прэзідэнту альбом "Беларусь памятае", дзе размешчаны фатаграфіі і кароткія гісторыі пра іх родных, якія змагаліся ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэты альбом правязуць па розных гарадах і раённых цэнтрах краіны, і кожны жадаючы зможа размясціць у ім фатаграфіі сваіх сваякоў.

Да Дня Незалежнасці экспанат зойме месца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

9 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.05.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:256
 
Ключевые слова:
День Победы Великая Отечественная война Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме