https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы захаваліся як народ менавіта таму, што ў нашых сэрцах жыве памяць пра подзіг продкаў, якія загінулі ў баях


Такое меркаванне выказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў час святкавання 75-й гадавіны прарыву варожай блакады партызанамі Полацка-Лепельскай зоны на тэрыторыі Вушацкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны і 45-годдзя з дня адкрыцця мемарыяльнага комплексу "Прарыў".
"Мы прыйшлі на гэта святое месца (мемарыяльны комплекс "Прарыў".), каб аддаць даніну памяці бессмяротнаму подзвігу нашых продкаў, партызан, якія 75 гадоў таму здзейснілі тут легендарны прарыў фашысцкай блакады. Памятныя даты, якія мы адзначаем у гэтыя майскія дні, дарагія кожнаму беларусу", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Некалькі тысяч удзельнікаў прарыву навекі засталіся ляжаць у гэтай зямлі. Яны аддалі свае жыцці, каб жыла Радзіма і наступныя пакаленні помнілі, якой цаной заваёўвалася права мірна жыць, гадаваць дзяцей, будаваць планы на будучае.

"Мы ў неаплатным даўгу перад тымі, хто загінуў на франтах і ў тыле, а таксама перад тымі, хто выжыў і адраджаў родную зямлю", - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Словы ўдзячнасці Уладзімір Андрэйчанка адрасаваў ветэранам, адзначыўшы, што яны застаюцца ўзорам нязломнай мужнасці. Менавіта ў іх наступныя пакаленні чэрпаюць сілы і волю для стварэння суверэннай Беларусі.

"Мы захаваліся як народ менавіта таму, што ў нашых сэрцах жыве памяць пра подзвіг продкаў, якія загінулі на палях бітваў", - перакананы спікер ніжняй палаты парламента. Сёння ва Ўшацкім раёне праходзяць урачыстасці з нагоды 75-й гадавіны прарыву варожай блакады партызанамі Полацка-Лепельскай зоны на тэрыторыі раёна і 45-годдзя з дня адкрыцця комплексу "Прарыў". У рамках святкавання юбілейнай даты госці адкрыюць футбольную пляцоўку ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе ва Ўшачах.

Завершыцца памятнае мерапрыемства карцэртам. Мемарыяльны комплекс "Прарыў" ва Ўшацкім раёне лічыцца адным з самых значных твораў манументальнага мастацтва БССР. Ён быў адкрыты ў чэрвені 1974 года на месцы прарыву варожай блакады 5 мая 1944 года партызанамі Полацка-Лепельскай зоны за 7 км ад Ушач. Тут 16 партызанскіх брыгад на чале з будучым Героем Савецкага Саюза Уладзімірам Лабанком вырваліся з акружэння і змагаліся з ворагам да прыходу часцей Савецкай Арміі.

Разам з партызанамі змаглі вызваліцца і больш за 15 тыс. мірных жыхароў. У 2015 годзе была пачата рэканструкцыя мемарыяла, адрэстаўрыраваны комплекс урачыста адкрылі 9 мая 2016 года.

БЕЛТА, 4 мая 2019
 
Дата публикации:04.05.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:252
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Партизаны Вушачы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме