https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністр працы і сацыяльнай абароны Клопат пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, стварэнне ўсіх умоў для іх камфортнага пражывання - задача пастаянная


Аб гэтым заявіла 4 мая міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у час наведвання Рэспубліканскага інтэрната ветэранаў вайны і працы.
"Не толькі 9 мая, але і на кожнае свята - Новы год, Каляды - мы стараемся прыязджаць у інтэрнат. Для нас гэта стала добрай традыцыяй. Тут заўсёды патрэбна ўвага, рады сустрэчы. Нам хочацца стварыць атмасферу дамашняй цеплыні і ўтульнасці, таму што інтэрнат стаў сапраўдным домам больш як для 100 пажылых людзей, - сказала Ірына Касцевіч. - Паводле апошніх даных, у рэспубліцы пражываюць больш за 6 тыс. ветэранаў ВАВ і больш за 15 тыс. пацярпелых ад наступстваў вайны. Сярод удзельнікаў вайны два Героі Савецкага Саюза - Васіль Мічурын, якому 103 гады, і Іван Кустаў - яму ў бягучым годзе споўнілася 95 гадоў. Усяго ў Беларусі ў дамах-інтэрнатах пражываюць 300 ветэранаў, якія акружаны клопатам і ўвагай. Стараемся аказаць любую дапамогу тым, хто адзінока пражывае, каб яны маглі заставацца ў родным доме. Гэта вельмі важна для пажылых людзей. Наша задача - аказаць максімальную падтрымку ўсім ветэранам ВАВ".

Як адзначыла міністр, у бягучым годзе праведзена абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў больш як 20 тыс. чалавек. І ў 90 працэнтах былі задаволены заяўкі на рамонт памяшканняў і пячнога ацяплення, добраўпарадкаванне тэрыторый. Адным з падарункаў рэспубліканскаму інтэрнату стаў падрыхтаваны вучнямі сярэдняй школы нумар 7 Мінска святочны канцэрт. Пасля музычнага віншавання было арганізавана чаяпіцце.

Ветэраны маглі падзяліцца сваімі гісторыямі і паразмаўляць з ганаровым гасцямі ў дамашняй абстаноўцы. У інтэрнаце пражываюць 113 пажылых грамадзян, у тым ліку 39 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, з іх 8 інвалідаў і 18 удзельнікаў вайны, 13 працаўнікоў тылу, а таксама 12 былых вязняў. Ва ўсіх нялёгкі лёс і розныя гісторыі, але аб`ядноўваюць іх агульны дах аднаго вялікага дома і вялікая дружба.

Напрыклад, 97-гадовы Мікалай Куранкоў абараняў Ленінград, 96-гадовы Міхаіл Апалонаў быў сувязістам Чырвонай Арміі, 95-гадовая Людміла Пяўнёва - падпольшчыцай. Ва ўстанове пражывае і 96-гадовы народны мастак Беларусі Віктар Грамыка.

Сярэдні ўзрост падапечных інтэрната - 89 гадоў. Тут яны атрымліваюць максімальны набор паслуг: сацыяльную і медыцынскую дапамогу.

БЕЛТА, 4 траўня 2019
 
Дата публикации:04.05.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:164
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Великая Отечественная война Ветераны
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме