https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэкордная колькасць мастакоў прынеслі свае работы на Усебеларускую выставу


Праект "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч" праходзіць у Мінску ўжо трэці год запар і аб`ядноўвае не толькі аматараў, але і прафесіяналаў.
Удзельнікамі Усебеларускай выставы мастацтва "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч" у гэтым годзе сталі каля 750 беларускіх мастакоў.

Напярэдадні адкрыцця мастацтвазнаўца і куратар выставы Вольга Кліп распавяла аб тым, што чакае наведвальнікаў адной з самых свабодных экспазіцый краіны.

"У гэтым годзе мы пабілі рэкорды першага года і больш чым у два разы павялічылі лічбы другога года. Галоўнае назіранне – вырас узровень удзельнікаў не толькі па аб’ёме, але і па якасці", - паведаміла Вольга.

Яна ўпэўненая, што тлумачыцца гэта не толькі галоўным патрабаваннем да ўсіх прац – каб пралезлі ў дзверы – але яшчэ і тым, што праект дае прафесіяналам і аматарам пэўную свабоду.

Сярод прадстаўленых работ пераважае жывапіс і графіка, але ў параўнанні з мінулымі гадамі з’явілася шмат скульптурнай пластыкі мелкіх формаў.

Традыцыйна ажыятаж назіраўся ў першы дзень: мастакі прынеслі каля 300 работ – амаль палову ад усёй колькасці.

"Значна павялічылася колькасць прафесійных мастакоў. Яны разумеюць, што гэта выхад на зусім новага гледача. Варта адзначыць, што тут амаль няма мастакоў, якіх мы прывыклі бачыць на традыцыйных пляцоўках", - дадае Вольга Кліп.

У гэтым годзе арганізатары запісалі відэаінтэрв’ю з кожным удзельнікам. Пазнаёміцца з мастакамі наведвальнікі выставы змогуць дзякуючы відэа, якое будзе транслявацца на экранах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

Таксама кожны глядач зможа паўдзельнічаць у конкурсе, галоўны прыз якога – карціна беларускай мастачкі Зоі Луцэвіч коштам 1000 еўра. Для гэтага на бланках для галасавання за лепшага мастака трэба будзе пакінуць свой нумар тэлефона. Пераможца будзе абраны выпадкова.

Дарэчы, мастаку Андрэю Сімончыку, які стаў лепшым па глядацкім галасаванні мінулага года, у гэтым годзе арганізатары аддалі цэлую залу.

"Я бачу вялізную адказнасць менавіта ў папулярызацыі мастацтва. Нават з-за таго, што кожны мастак аўтаматычна становіцца гледачом астатніх карцін, нашу выставу варта лічыць вялікім культуралагічным праектам", - падкрэслівае Вольга Кліп.

Выстава "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч" пройдзе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў з 4 красавіка па 12 мая.

Мінск, 3 красавіка 2019
Sputnik
 
Дата публикации:03.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:193
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Мінск Выставка Искусство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме