Сталічнага чыноўніка затрымалі ў Мінскім раёне супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС пасля атрымання 4 тысяч долараў ЗША. Грошы за спрыяльнае вырашэнне пытанняў па ўзгадненні праектных рашэнняў яму перадала індывідуальны прадпрымальнік.
Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта ў дачыненні да службовай асобы Мінгарвыканкама распачатая крымінальная справа на падставе ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару ў буйным памеры) КК, у дачыненні да хабарадавальніка распачатая крымінальная справа на падставе ч. 2 арт. 431 (дача хабару ў буйным памеры) КК.
Саракагадовы Павел Лучыновіч займае пасаду старшыні камітэта з лютага 2015 года. У 2000 годзе ён скончыў архітэктурны факультэт БНТУ.
Папярэдні старшыня камітэта Мікалай Уласюк падаў у адстаўку ў жніўні 2014 года, прапрацаваўшы на гэтай пасадзе каля васьмі месяцаў.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 20 сакавіка 2019
Мінск, 20 сакавіка 2019