https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Несупярэчлівую канцэпцыю гісторыі дзяржавы распрацоўваюць у Беларусі


Пастаянная камісія па адукацыі Палаты прадстаўнікоў пачала працу над праўдзівай і несупярэчлівай канцэпцыяй гісторыі беларускай дзяржавы, у якой не будзе фігур, якія падзяляюць нацыю.
У Беларусі распрацоўваюць несупярэчлівую канцэпцыю гістарычнага мінулага беларускай дзяржавы, пра гэта заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Паводле яго слоў, найважнейшая функцыя гістарычнай памяці - захаванне фундаментальных каштоўнасцяў, якія аб`ядноўваюць народ у адзіную нацыю і дзяржаву.

"Мы з калегамі, калектывам аўтараў сёння выбудоўваем канцэпцыю гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Яна будзе праўдзіва і несупярэчліва адлюстравана ў першым унікальным навучальным дапаможніку для вышэйшай школы", - адзначыў Марзалюк.

У Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў лічаць, што ў канцэпцыі не павінны згадвацца гістарычныя асобы, якія спрабавалі падзяліць беларускую нацыю.

"Напрыклад, не можа лічыцца нацыянальным героем краіны чалавек, які марыў пра знішчэнне якой-небудзь этнічнай групы", - растлумачыў спікер.

Акрамя таго, праект Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі, які зараз разглядаецца, павінен стаць першым важным крокам ва ўмацаванні гістарычнай памяці з захаваннем традыцыйных каштоўнасцяў, якія былі назапашаныя цэлымі пакаленнямі беларусаў. Адна з найважнейшых умоў - каб у гістарычнай канцэпцыі не было спробаў зманіць: ачарніць белае і абяліць чорнае.

"Усе страшныя этнічныя чысткі пачыналіся з множання нянавісці. Задача беларускай дзяржавы і гэтай канцэпцыі - захаванне каштоўнасцяў, прымнажэнне любові і спыненне ўсялякіх спроб і намераў прымножыць нянавісць", - падкрэсліў Ігар Марзалюк.

Мінск, 18 сакавіка 2019
Sputnik
 
Дата публикации:18.03.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:240
 
Ключевые слова:
История Беларуси Национальные ценности
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме