Сёння адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 8 сакавіка
У 1911 годзе адбылося першае святкаванне Міжнароднага жаночага дня.
Хто нарадзіўся 8 сакавіка
1910 год: Пётр Васілевіч Конюх, беларускі оперны спявак.
1917 год: Сяргей Іванавіч Селіханаў, беларускі скульптар.
1931 год: Сямён Падокшын, беларускі філосаф і гісторык-медыявіст, даследчык культуры Адраджэння і Рэфармацыі.
1952 год: Аляксандр Аляксандравіч Козак, беларускі акцёр, тэатральны дзеяч.
1962 год: Славамір Адамовіч, беларускі паэт, грамадскі дзеяч.
Таксама сёння нарадзіўся савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно Андрэй Міронаў.
8 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Палікарпа.
У гэты дзень назіралі за птушкамі: калі яны хаваюцца, будзе завіруха. Калі ж вераб`і ўжо в`юць гнёзды, будзе цяпло. Гнёзды гракоў з паўднёвага боку – лета будзе халодным.
Калі 8 сакавіка на рэках і азёрах яшчэ трымаецца лёд, рыбалка будзе дрэнная.
Sputnik, 8 сакавіка 2019