https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Інтэрактыўная выстава “Бабкі Ёжкі і Ягабабачкі” адкрыецца ў БДУ


У рамках выставы госці даведаюцца пра тайну самага загадкавага жаночага вобраза ўсіх часоў і народаў — Бабы Ягі.
На выставе будуць прадстаўлены больш за 50 унікальных аўтарскіх экспанатаў казачнай чарадзейкі, выкананых рамеснікамі з Беларусі, Літвы і Польшчы.

Цэнтральнай у экспазіцыі стане работа майстра-лялечніка  з Гродна Галіны Жамчужнікавай. Акрамя таго, выставачныя стэнды папоўняцца экспанатамі з фондаў кабінета-музея беларускай народнай культуры філалагічнага факультэта БДУ і калекцый супрацоўнікаў універсітэта.

Госці ўбачаць лялек, выкананых з прымяненнем розных тэхнік і матэрыялаў: вобразы казачнага персанажа з палімернай гліны, сінцепону, пластыка, натуральных тканін, мешкавіны, драўніны, каменя, саломы і іншых.

Старшыня саюза жанчын БДУ, доктар філалагічных навук Ірына Казакова раскажа наведвальнікам пра пяць асноўных навуковых версій даследавання таямнічага персанажа і   яго адлюстраванне ў культуры славянскіх народаў.

Выстаўка пройдзе ў інтэрактыўным фармаце. Кожны зможа не толькі дакрануцца да экспанатаў, але і сфатаграфавацца з імі. Яна разгорнецца ў будынку БДУ па вуліцы Карла Маркса, 31, кабінет 319. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 5 сакавіка ў 12.50. Уваход свабодны.

Выстаўка будзе доўжыцца да 12 сакавіка. Арганізатарам мерапрыемства выступае Саюз жанчын БДУ.

Надзея Нікалаева
Звязда, 3 сакавіка 2019
 
Дата публикации:03.03.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:163
 
Ключевые слова:
Выставка Куклы Баба-Яга
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме