https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Удзельнікам і гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства


Віншаванне Прэзідэнта з Днём беларускага пісьменства.
Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з юбілейным, дваццаць пятым Днём беларускага пісьменства, які адзначаецца сёлета на гасціннай Брэсцкай зямлі.

Гэта свята - знакавая падзея ў культурным жыцці краіны, сведчанне красы і сілы беларускай мовы, духоўных традыцый нашага народа.

Многія стагоддзі пісьмовае слова перадае з пакалення ў пакаленне вечныя ідэалы прыгажосці, дабра і справядлівасці, з`яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў, надзейным спадарожнікам кожнага чалавека на яго жыццёвым шляху.

Святкуючы Дзень беларускага пісьменства, мы аддаём даніну павагі ўсім тым, хто ствараў нашу культуру, садзейнічаў асвеце і ўзняў на высокі ўзровень беларускае мастацкае слова.

Продкі пакінулі нам неацэнны скарб - родную мову, выдатнымі ўзорамі якой з`яўляюцца творы Францішка Багушэвіча і Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Івана Мележа.

Упэўнены, што, зберагаючы іх спадчыну, сённяшняе пакаленне беларусаў сваёй плённай стваральнай працай будзе ўмацоўваць суверэнітэт і незалежнасць Радзімы.

Жадаю вам здароўя, шчасця, згоды, поспехаў і творчага натхнення.

Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА, 2 верасня 2018 г.
 
Дата публикации:02.09.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:390
 
Ключевые слова:
Дзень беларускага пісьменства Поздравление Іванава
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме