https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Ордэнам Маці ўзнагароджаны 105 жыхарак Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей


Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 верасня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Узнагароды ўдастоены работніцы сельскагаспадарчых, прамысловых і будаўнічых прадпрыемстваў, устаноў культуры і адукацыі, арганізацый аховы здароўя, гандлю, абслугоўвання насельніцтва.

Сярод узнагароджаных культарганізатар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна Гомеля Наталля Багданава, работніца Калінкавіцкага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Алена Лісунова, палявод прадпрыемства "Доцішкі" Воранаўскага раёна Ганна Кулік, прадавец магазіна Астравецкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Алеся Несцер, санітарка Лапіцкай участковай бальніцы Святлана Грышановіч, маляр Міжраённага домабудаўнічага камбіната Бабруйска Надзея Ляснічая, кантралёр Мінскага аўтамабільнага завода Ніна Асановіч, повар Пагосцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад - сярэдняя школа Бярэзінскага раёна Алена Жылко.

7 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.09.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:234
 
Ключевые слова:
Награждение Орден Матери Демография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме