Сёння адзначаецца Сусветны дзень хворага. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 11 лютага
У 1959 годзе ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага цырку.
У 1999 годзе была ўтворана Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Хто нарадзіўся 11 лютага
1807 год: Напалеон Орда, беларускі мастак і кампазітар.
1935 год: Мікола Кусянкоў, беларускі пісьменнік.
1952 год: Мікалай Лук`янаў, беларускі жывапісец.
1952 год: Людміла Паўлікава (Хейдарава), беларуская паэтэса.
1968 год: Юрый Жыгамонт, беларускі акцёр і тэлевядучы.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі вынаходнік Томас Эдысан, савецкая актрыса Любоў Арлова і амерыканскі камедыйны акцёр Лэслі Нільсен.
11 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Ігнація Баганосца, які атрымаў сваё прозвішча за тое, што Ісус браў яго на рукі, калі Ігнацій быў дзіцем. Таксама сёння ўспамінаюць вялебнага Лаўрэнція Тураўскага.
Сённяшні дзень у народзе лічыўся неспрыяльным. Людзі верылі, што 11 лютага могуць шкодзіць ведзьмы, насылаць хваробы.
Калі 11 лютага ветрана, гэта прадвяшчае дажджлівы год. Лес шуміць да адлігі.
Sputnik, 11 лютага 2019