https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Стоўбцах падлетак забіў настаўніцу і школьніка


Трагедыя здарылася ў сярэдняй школе №2 у Стоўбцах (Мінская вобласць).
Паводле звестак Следчага камітэта, 11 лютага ў 8.05 у міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што старшакласнік, 2003 года нараджэння, у час раптоўна ўзніклага канфлікту напаў з нажом на настаўніцу і некалькіх вучняў. Ад атрыманых раненняў настаўніца і адзін вучань памерлі, яшчэ двое непаўналетніх знаходзяцца ў бальніцы.

Пасля таго як нападнік уцёк з месца здарэння, у шасці раёнах Мінскай вобласці быў уведзены спецыяльны план "Сірэна". Падазраванага неўзабаве затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку пры падтрымцы АМАП, паведамляе МУС.

У школе зараз працуе следча-аператыўная група: праводзяцца неабходныя мерапрыемствы, накіраваныя на высвятленне ўсіх абставінаў злачынства.

УСК па Мінскай вобласці распачало крымінальную справу па факце забойства дзвюх асоб. Расследаванне справы ўзяў на асабісты кантроль старшыня СК Іван Наскевіч.

БелаПАН
Мінск, 11 лютага 2019
 
Дата публикации:11.02.2019
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:570
 
Ключевые слова:
Происшествия Криминал Стоўбцы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме