Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця XXVI Мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу пажадаў усім яе наведвальнікам знайсці сваю кнігу.
Новы кніжны год пачаўся ў зусім не зімовай, цёплай атмасферы — старт яму дала Мінская кніжная выстаўка-кірмаш, якая праходзіць першай сярод аналагічных буйных міжнародных мерапрыемстваў.
На XXVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы прэзентавалі экспазіцыю "Беларускі буквар: чатыры стагоддзі гісторыі" і ўручылі факсімільнае выданне першага "Буквара" лепшым настаўнікам Беларусі і аўтарам самых сучасных буквароў.
Пайшоў з жыцця акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук Міхаіл Касцюк, паведамілі ў аўторак у прэс-службе НАН рэспублікі.
На 84-ым годзе жыцця 3 лютага памёр беларускі перакладчык Васіль Сёмуха. Аб гэтым на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміла старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай.