https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 26 студзеня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца дваццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 339 дзён.
Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 26 студзеня

У 1564 годзе ў ходзе Лівонскай вайны адбылася бітва на Уле.
У 1617 годзе Менскі кашталян Пётр Тышкевіч пацвердзіў права мусульман на мячэць, пабудаваную ў Татарскай слабадзе.
У 1927 годзе быў заснаваны Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі (з 1969 — БелНДІ земляробства і кармоў).
У 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў закон "Аб мовах". Адбылося абвяшчэнне беларускай мовы дзяржаўнай.

Хто нарадзіўся 26 студзеня

1900 год: Аркадзь Моркаўка, беларускі паэт.
1947 год: Святлана Арцёмаўна Акружная, беларуская актрыса

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі антраполаг Эдвард Сэйпір і амерыканскі акцёр Пол Ньюман.

26 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Ярміла, якога ў народзе часам называюць Ярома, а таксама пакутніка Стратоніка.

У гэты дзень асаблівую павагу выказвалі маленькім дамашнім жывёлам, сабакам і катам. Ім прыпісваліся магічныя свойствы: мажлівасць прадказваць надвор`е і бедствы. Каб хутчэй акрыяць, хворы ў гэты дзень садзіўся на тое месца, на якім паляжаў кот.

Калі каты 26 студзеня лажацца на спіну, пацяплее, калі хаваюць пыску – наадварот, пахаладае. Точаць кіпцюры аб падлогу – будзе завея, аб сцяну – пахмурнае надвор`е. Адлігу прадвяшчае котка, якая сядзіць на акне.

Sputnik, 26 студзеня 2019
 
Дата публикации:26.01.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:306
 
Ключевые слова:
Памятные даты Календарь Январь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме