https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар і еўра падаражэлі, курс расійскага рубля не змяніўся паводле вынікаў біржавых таргоў


22 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0002 рубля (0,01%) і склаў 2,4471 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0050 рубля (0,23%) да 2,1556 рубля.

Курс расійскага рубля не змяніўся і складае 3,2401 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты гатунку Brent складае прыблізна 62 долары за бараль.

Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,1865 рубля і склаў 66,5499 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 студзеня 2019
 
Дата публикации:22.01.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:350
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме