https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэканструкцыю археалагічнага музея "Бярэсце" завершаць летам


Наведвальнікам прадставяць абноўленую пастаянную экспазіцыю, паведаміў дырэктар абласнога краязнаўчага музея, філіялам якога з`яўляецца "Бярэсце", Аляксей Міцюкоў.
 Мадэрнізацыя музея вядзецца згодна з распараджэннем Прэзідэнта аб падрыхтоўцы да святкавання 1000-годдзя Брэста. Работы на аб`екце пачаліся ў 2017 годзе. Праект прадугледжвае рамонт даху, падвалаў, службовых памяшканняў, узмацненне нясучых канструкцый, добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.

Паралельна ствараецца новая экспазіцыя "Бярэсця". Яе канцэпцыя ў навуковым плане змяненняў практычна не зведае, мастацкае ж напаўненне стане іншым. Будзе ўстаноўлена сучаснае абсталяванне, з`явяцца інтэрактыўныя пляцоўкі, аб`ёмныя інсталяцыі, плануецца прымяніць элементы аўдыявізуалізацыі, QR-коды.

"У залах будуць адлюстраваны тэмы сельскай гаспадаркі, гандлю, палявання, культуры - усё тое, чым займаліся старажытныя людзі. Новаўвядзеннем стане абсталяванне залы, прысвечанай Берасцейскаму замку і гораду пасля XIII стагоддзя, каб наведвальнікі разумелі, што было пасля старажытнага Бярэсця, чаму горад перамясціўся на востраў Цытадэль, а потым там узнікла крэпасць. Будзе расказана пра гісторыю будаўніцтва музея і археалагічныя раскопкі", - адзначыў Аляксей Міцюкоў.

Ён дадаў, што ў адной з залаў гасцям прадставіцца магчымасць для прагляду дакументальных фільмаў пра Бярэсце.

"Бярэсце" - унікальны музей, аналагаў якога няма ў Еўропе. Ён адкрыўся ў сакавіку 1982 года. З 1969 па 1981 год на гэтай тэрыторыі праводзіліся раскопкі. Вучоныя пад кіраўніцтвам прафесара Пятра Лысенкі знайшлі драўляныя пабудовы XI-XIII стагоддзяў. Археалагічная калекцыя музея налічвае каля 40 тыс. прадметаў.

22 студзеня 2019, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.01.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:319
 
Ключевые слова:
Музеи Беларуси Брэст Археология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме