https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 15 сакавіка 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца семдзясят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 290 дзён.
Сёння адзначаецца Дзень Канстытуцыі ў Беларусі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 15 сакавіка

У 1982 годзе адкрыўся Беларускі музей у Ляймене.
У 1994  годзе была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 15 сакавіка

1893 год: Андрэй Мрый, беларускі пісьменнік
1930 год: Жарэс Алфёраў, расійскі фізік, ураджэнец Беларусі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі фізік і астраном Галілеа Галілей і рускі пісьменнік Юрый Бондараў.

15 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Феадота, якогда ў народзе называлі Фядотам.

У гэты дзень звычайна пачынаецца адліга, але холад яшчэ вернецца. Калі ж на Фядота быў мароз, трава доўга не вырасце. Сонечны поўдзень прадвяшчаў добры ўраджай хлеба.

Вяскоўцы пачыналі працаваць у гародах, клапаціцца пра пладовыя дрэвы, сеяць насенне.

Sputnik, 15 сакавіка 2019
 
Дата публикации:15.03.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:217
 
Ключевые слова:
Календарь Март Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме