Паводле вынікаў таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0070 рубля (0,28%) і склаў 2,4708 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0039 рубля (0,18%) да 2,1542 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0080 рубля (0,25%) і склаў 3,2064 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта патаннела больш як на 1% у панядзелак, цана гатунку Brent апусцілася ніжэй за 60 долараў за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,2753 рубля і склаў 67,1920 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 студзеня 2019