https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар і еўра патаннелі, расійскі рубель рэзка падаражэў пасля доўгіх выхадных


8 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0071 рубля (0,29%) і склаў 2,4709 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0137 рубля (0,63%) і склаў 2,1590 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0401 рубля (1,26%) і склаў 3,2182 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на марку Brent напярэдадні выраслі адразу на 3%, пад поўдзень аўторка нафта таргуецца ў раёне 58 долараў ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 1,2732 рубля і склаў 67,1336 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 8 студзеня 2019
 
Дата публикации:08.01.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:312
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме