Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень работнікаў сацыяльнай абароны. Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 5 студзеня
У 1984 годзе ў Мінску быў заснаваны музей "Дом Ваньковічаў".
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Чэхіяй.
Хто нарадзіўся 5 студзеня
1104 год: Еўфрасіння Полацкая, княжна полацкая, асветніца, прылічаная да святых.
1907 год: Кастусь Губарэвіч, беларускі драматург.
1958 год: Ігар Бархаткоў, беларускі мастак-жывапісец, калекцыянер.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі пісьменнік Умберта Эка і японскі рэжысёр Хаяо Міядзакі.
5 студзеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Ніфанта і пакутніка Феадула. У народзе казалі: "Прыйшоў Фядул, вецер падзьмуў".
Па гэтаму дню глядзелі, які будзе лістапад. Калі дзень марозны і ясны, будзе сонечна, а калі адліга – лістапад будзе дажджлівы.
На Фядула ў хатах пяклі печыва ў выглядзе розных дамашніх жывёл: лічылася, што гэта дапаможа іх абараніць ад злых духаў.
Sputnik, 5 студзеня 2019