https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Маладыя людзі павінны помніць, што іх дом - гэта тая мясціна, дзе яны нарадзіліся


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28-га снежня на першым Рэспубліканскім навагоднім балі для моладзі.
"Вы жывяце ў вельмі цікавым свеце і ў вельмі цікавы час. Для вас адкрыта ўсё, але помніце: ваш дом - гэта той кавалак зямлі, на якім вы нарадзіліся. Гэта ваша краіна, гэта Беларусь. Я не агітую вас прывязацца да Беларусі і ні ў якім разе не выходзіць за межы вашай краіны. Але помніце: дзе б вы ні былі, больш, чым дома, вас нідзе не чакаюць. І вам заўсёды-заўсёды захочацца вярнуцца дадому. І калі дадому захочацца, значыць, вы - сапраўдныя беларусы. І я вам буду жадаць толькі гэтага", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дапусціў, што ўлада і моладзь, магчыма, не заўсёды разумеюць адзін аднаго. Але гэта, на яго думку, зразумела. "Я сказаў бы, гэта ў стылі класічных узаемаадносін старэйшых і малодшых, бацькоў і дзяцей, - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. - У цэлым, і гэта галоўнае, мы з вамі глядзім у адным напрамку - у будучае нашай Беларусі".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што абсалютна ў гэтым перакананы, таму што ў адыходзячым годзе шмат сустракаўся з моладдзю і гэтыя сустрэчы спраўдзілі яго спадзяванні. "Вы - будучыня нашай краіны, - заявіў ён. - І вы разумееце, што поспех - гэта перш за ўсё праца, гэта веданне таго, чаго вы хочаце ад жыцця".

Напярэдадні навагодніх свят Прэзідэнт пажадаў маладым людзям ужо цяпер ставіць перад сабой самыя грандыёзныя і нават недасягальныя мэты. "Калі вы гэты час страціце - нічога ў жыцці не зробіце. Можа, не адразу вы пакорыце тую вышыню, якую намецілі, але, я ўпэўнены, вы абавязкова дойдзеце да вяршыні", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

28 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.12.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:288
 
Ключевые слова:
Новогодний бал Молодёжь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме