Авіяперавозчык "Белавія" абвясціла аб распродажы квіткоў у Санкт-Пецярбург, Прагу, Алматы і Астану.
На сайце кампаніі паведамляецца, што кошт пералёту ў гэтых напрамках складзе 10 EUR ў адзін бок і 20 EUR туды-зваротна. Аднак таксы і зборы прыйдзецца аплачваць асобна.
Дзейнічае распродаж толькі адзін дзень - 27 снежня. А перыяд, калі можна будзе скарыстацца квітком, працягваецца з 28 снежня па 27 студзеня.
Па ўмовах акцыі, набыць квіток можна толькі на сайце кампаніі. Змяніць дату і час вылету, а таксама здаць квіток немагчыма.
Раней "Белавія" абвясціла аб распродажы квіткоў у Варонеж, Ерэван, Хельсінкі і Рыгу. Да 13 студзеня сюды можна злятаць за 10 EUR у адну і за 20 EUR у абодва бакі.
Мінск, 27 снежня 2018
Sputnik
Мінск, 27 снежня 2018
Sputnik