https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аркестр Міхаіла Фінберга прадставіць 16 снежня праграму аб Раймандсе Паўлсе


Аб гэтым паведаміў мастацкі кіраўнік калектыву, народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Фінберг.
Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі падрыхтаваў праграму, прысвечаную творчасці савецкага і латвійскага кампазітара, дырыжора, піяніста, народнага артыста СССР Раймандса Паўлса. 

"Прэм`ера праграмы адбудзецца 16 снежня ў Віцебскай абласной філармоніі. У канцэрце прагучаць песні Раймандса Паўлса на словы Яўгена Еўтушэнкі, Андрэя Вазнясенскага, Ільі Рэзніка і Ігара Шаферана. Сярод іх такія вядомыя і любімыя, як "Стары сябар", "Яшчэ не вечар", "Чарлі", "Танец на барабане", "Выпадковае знаёмства". Іх выканаюць вядучыя салісты заслужанага калектыву: Наталля Тамела, Валерыя Грыбусава, Руслан Мусвідас, Дзмітрый Качароўскі, Галіна Грамовіч, Алеся Дзяржавец, Таццяна Глазунова, Аляксандр Салаўёў, Ягор Шаранкоў і Яўген Цымбаліст. Акрамя таго, аркестр выканае мелодыю з кінафільма "Доўгая дарога ў дзюнах" і блюз "Кроплі дажджу", - расказаў Міхаіл Фінберг.

Паводле слоў маэстра, з кампазітарам Раймандсам Паўлсам іх звязвае даўняя творчая дружба. "Мы працавалі разам у Маскве, Рызе, на міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Ён выдатны чалавек і прафесіянал сваёй справы. Мы пакажам багацце яго музыкі, усё самае лепшае. Нам будзе вельмі прыемна працаваць на гэтым канцэрце", - адзначыў ён.

11 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.12.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:164
 
Ключевые слова:
Раймонд Паулс Віцебск Филармония
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме