https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Майстар партрэта і піянер савецкай эротыкі. Выстава Гунарса Біндэ ў Мінску


Выстава-рэтраспектыва знакамітага латвійскага фатографа Гунарса Біндэ адкрылася ў Мастацкай галерэі Міхася Савіцкага.
Фотаработы Гунарса Біндэ адрознівае адданасць чорна-белай фатаграфіі і аптычнай фотакамеры: мастак праводзіць бясконцыя эксперыменты з формай і святлом. У аб`ектыве Гунарса Біндэ пабывалі многія выдатныя дзеячы мастацтва - французскі акцёр-мім Марсэль Марсо, кампазітар Райманд Паўлс, дырыжор Леанідс Вігнер.

Самай вядомай з прадстаўленых на выставе работ Біндэ з`яўляецца партрэт рэжысёра Эдуарда Смільгіса.

У мяне атрымліваецца зрабіць 2-3 добрыя працы ў год, таму што больш і не трэба. Фотаздымкаў, напэўна, знята мільён, але я не называю іх фотаздымкамі - гэта фатаграфічныя выявы. Фатаграфія - гэта як маляўнічая карціна, гатовы прадмет мастацтва, - кажа майстар. Я не магу сябе выказаць дакументальнай фатаграфіяй. Дакументальная перашкаджае выказаць мне мае суб`ектыўныя станы, - казаў Гунарс Біндэ.

Самы прыгожы краявід - пейзаж жаночага цела, - лічыць фотамастак і тлумачыць: Але лепш казаць не цела (пошла гучыць), а - гармонія. Гармонія жаночага цела. Што значыць здымак супраць той любаты, якая існуе ў прыродзе? Таму ў прыродзе я заўсёды шукаю водгук свайго стану. Лічба прывяла да таго, што працаваць стала лёгка. І гэтая лёгкасць працы робіць фатографа лянівым. Ён шмат здымае ў надзеі, што нешта атрымаецца.

Фатограф вядомы як піянер савецкай эротыкі - у шасцідзесятыя Гунарс Біндэ пачаў публікаваць фатаграфіі аголенай жаночай натуры. Гунарс неаднаразова казаў, што свядома звяртаецца да інсцэніраванай фатаграфіі, каб надаць пераканаўчасці сваім вобразам. Напярэдадні 85-годдзя (дзень нараджэння фатограф адзначыць 27 снежня) Гунарс поўны жыцця, ідэй і эмоцый.Гунарс Біндэ - майстар партрэта.

На выставе можна ўбачыць больш за восемдзесят фатаграфій 1960-2000-х: нацюрморты, пейзажы, рэпартажныя здымкі, партрэты, ню.

У фатаграфіі шмат значыць геніяльны нечаканы выпадак, калі ўсё супадае. Фатографу трэба ўмець прадбачыць гэты выпадак.Выстава Гунарса Біндэ будзе адкрыта ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага да 16 снежня.

"Фатаграфуйце так, як адчуваеце, і не глядзіце на іншых!" - фраза мэтра сусветнай фатаграфіі Гунарса Біндэ, які адкрыў у сераду ў Мінску свой персанальны фотавернісаж, стала лейтматывам усёй яго выставы.

Сам мэтр прыехаў у Мінск на адкрыццё выставы разам з жонкай, якая, дарэчы, часта была мадэллю на яго фотаздымках.

Sputnik, 22 лістапада 2018
 
Дата публикации:22.11.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:196
 
Ключевые слова:
Гунарс Бинде Фотография Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме