https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі шукаюць інвестараў для радовішча кварцавых пяскоў і трох нафтаперспектыўных участкаў


Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
У Беларусі аб`явілі конкурс па перадачы ў канцэсію чатырох аб`ектаў - радовішча кварцавых пяскоў і трох нафтаперспектыўных участкаў.

Конкурсы па выбары інвестара для заключэння канцэсійнага дагавора праводзяцца для радовішча кварцавых пяскоў Гарадное (усходняя частка) у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, а таксама трох нафтаперспектыўных участкаў - Акуліцкая плошча (Нараўлянскі раён Гомельскай вобласці), Пазнякевіцкая плошча (Ельскі раён Гомельскай вобласці) і Паўднёва-Аршанскі нафтаперспектыўны ўчастак (Аршанскі, Дубровенскі раёны Віцебскай вобласці, Горацкі раён Магілёўскай вобласці).

Усяго ў Беларусі для перадачы ў канцэсію ў мэтах прыцягнення інвестыцый у геалагічнае вывучэнне нетраў, распрацоўку радовішчаў карысных выкапняў прапануецца 15 аб`ектаў.

19 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.11.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Беларусь
Просмотров:238
 
Ключевые слова:
Концессия Месторождения Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме