https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінінфарм абмежаваў доступ да 11 сайтаў па рэкамендацыі МАРГ


У гэты раз за неналежную рэкламу пакаралі сайты, якія прасоўвалі паслугі па прадастаўленні мікрапазык.
Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да 11 інтэрнэт-рэсурсаў за размяшчэнне неналежнай рэкламы, такая інфармацыя з`явілася на сайце ведамства.

У гэты раз прычынай абмежавання стала размяшчэнне неналежнай рэкламы аб прадастаўленні пазык неабмежаванаму колу асоб, што прызнана парушэннем закона "Аб сродках масавай інфармацыі". Гэта рашэнне было прынята 13 снежня.

Прычынай павышанай увагі да дадзеных сайтаў стала пісьмовае паведамленне Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю аб парушэнні.

З пачатку года Мінінфарм абмежаваў доступ да сотняў інтэрнэт-рэсурсаў. Часцей за ўсё прычынай блакавання становіцца неналежная рэклама. Таксама доступ да сайтаў абмяжоўваюць з-за размяшчэння інфармацыі аб продажы наркатычных і псіхатропных рэчываў. У пачатку снежня з-за гэтага былі заблакаваныя паўтары сотні рэсурсаў.

Sputnik, 14 снежня 2018
 
Дата публикации:14.12.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:315
 
Ключевые слова:
Антимонопольное регулирование Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме