https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спіс акцыйных напрамкаў "Белавія" папоўнілі Варонеж, Ерэван, Хельсінкі і Рыга


Авіякампанія "Белавія" вызначыла чарговыя чатыры напрамкі, на якія распаўсюджваюцца эксперыментальныя тарыфы.
Так, з сённяшняга дня спіс акцыйных напрамкаў папоўнілі авіярэйсы ў Варонеж, Ерэван, Хельсінкі і Рыгу. Кошт білетаў у адзін бок складзе 10 еўра плюс таксы і зборы, туды-назад - 20 еўра плюс таксы і зборы.

Час рэалізацыі білетаў - 13 снежня з 09.00 да 23.59 па мінскім часе.

Перыяд падарожжа: з 14 снежня 2018 года па 13 студзеня 2019 года (дата вяртання па другім купоне). Білеты прадаюцца толькі на сайце belavia.by, нагадваюць у авіякампаніі.

Акцыя дзейнічае пры куплі білетаў як з Мінска, так і ў Мінск.

Змяненні часу і даты вылету забаронены. Выкарыстанне білета абавязковае ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, пазначанага ў білеце. Пры невыкарыстанні білета на адным з участкаў месцы анулююцца па ўсім далейшым маршруце, пасажыр не будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных участках маршруту. У гэтым выпадку сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру вяртацца не будзе.

"Белавія" ў рамках дзеючага 30-дзённага бязвізавага рэжыму ўвяла з 2 лістапада эксперыментальныя тарыфы па большасці напрамкаў рэгулярнай сеткі маршрутаў авіякампаніі да канца зімовага раскладу.

Кошт авіябілетаў па некаторых напрамках зніжаны да 75 працэнтаў.

"Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і выконвае рэгулярныя рэйсы ў 51 аэрапорт 28 краін Еўропы і Азіі. Флот авіякампаніі налічвае 29 паветраных суднаў (пяць Boeing 737-800, шэсць Boeing 737-500, сем Boeing 737-300, тры Embraer 175, чатыры Embraer 195, чатыры CRJ 100/200).

13 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.12.2018
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:440
 
Ключевые слова:
Акция Авиаперевозки Скидки Белавиа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме