https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 7 снежня 2018 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста сорак першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 24 дні.
Сёння святкуецца Міжнародны дзень грамадзянскай авіяцыі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 7 снежня

У 1550 годзе Барбара Радзівіл была каранавана ў Кракаве як каралева польская.
У 1921 па ініцыятыве Б. Тарашкевіча ў Радашковічах было заснавана Таварыства беларускай школы.
У 1991 годзе ў Белавежскай пушчы, у Віскулях, кіраўнікамі БССР, РСФСР і УССР дэнансаваны дагавор аб стварэнні СССР, створаны СНД.

Хто нарадзіўся 7 снежня

1878 год: Аляксандр Астрамовіч, беларускі каталіцкі святар, паэт.
1938 год: Васіль Сумараў, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі лінгвіст Ноам Хомскі і нідэрландскі філосаф Ёхан Хёйзінга.

7 снежня ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніцы Кацярыны Александрыйскай. Яна лічыцца заступніцай шлюбу.

У народзе святую называлі Кацярына-санніца. У вёсках ішлі Кацярынінскія гулянні, катанні на санках, кірмашы. Дзяўчыны ўвечары варажылі на нарачонага – рабілі салёную ляпешку і, з`еўшы яе, лажыліся спаць, сказаўшы перад гэтым: "Нарачоны, падай вады".

Таксама клалі пад падушку кавалак хлеба і запрашалі: "Нарачоны, прыходзь да мяне вячэраць". Раніцай глядзелі: калі хлеб был разламаны напалову, то хутка яна абярэцца шлюбам.

Пра надвор`е ў гэты дзень казалі: "Прыйшла Кацярына – прыйдзе і пярына". Калі 7 снежня ясна, зіма будзе марознай, а адліга або туман прадракаюць моцнае пахаладанне.

Sputnik, 7 снежня 2018
 
Дата публикации:07.12.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:237
 
Ключевые слова:
Памятные даты Календарь Декабрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме