https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра патаннелі, расійскі рубель падаражэў на першых зімовых таргах


3 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0068 рубля (0,28%) і склаў 2,4194 рубля.
Курс долара ЗША знізіўся на 0,0025 рубля (0,12%) і склаў 2,1291 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0049 рубля (0,15%) і склаў 3,2076 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Курс расійскай валюты да долара і еўра вырас пасля падаражання нафты, да поўдня бараль маркі Brent таргуецца на ўзроўні 61,73.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,02921 рубля і склаў 66,8497 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 снежня 2018
 
Дата публикации:03.12.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:312
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Биржевые торги Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме