https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўра падаражэў амаль на капейку, долар і расійскі рубель патаннелі на першых таргах тыдня


19 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, аслабеў — да еўра.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0091 рубля (0,38%) і склаў 2,4041 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0044 рубля (0,21%) да 2,1058 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0026 рубля (0,08%) і склаў 3,1947 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту выраслі ў панядзелак, блізу поўдня бараль маркі Brent таргаваўся на ўзроўні 67 долараў ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,0150 рубля і склаў 66,0081 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 лістапада 2018
 
Дата публикации:19.11.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:255
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме