https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Будынкі ААТ "Камволь" на вуліцы Маякоўскага ў Мінску будуць выстаўленыя на аўкцыён


Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада ад 14 лiстапада 2018 года № 825", — паведамляе прэс-служба ўрада Беларусі.
"Савет міністраў пагадзіўся з прапановай канцэрна "Беллегпрам" па вызначэнні пазіцыі прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання ААТ "Камволь" аб адчужэнні да 28 красавіка 2019 года маёмасці, якая знаходзіцца ў яго ўласнасці. 

Такім чынам, на аўкцыён будуць выстаўленыя дзесяць капітальных пабудоў па вуліцы Маякоўскага ў Мінску.

Канцэрну "Беллегпрам" даручана зрабіць захады па рэалізацыі гэтай пастановы.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 2008 года № 100 "Аб некаторых пытаннях ўладальніцкага нагляду".

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 15 лістапада 2018
 
Дата публикации:15.11.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:329
 
Ключевые слова:
Концерн "Беллегпром" Аукцион Приватизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме