https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінскі гарадскі суд не задаволіў апеляцыйныя скаргі на прысуды, вынесеныя лідарам незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку


Такое рашэнне прыняла 9 лістапада калегія суддзяў у складзе Сяргея Хрыпача, Любові Сімахінай і Пятра Арлова.
Комлік і Фядыніч паведамілі журналістам, што маюць намер працягнуць абскарджанне абвінаваўчага прысуду. Паводле слоў Фядыніча, наступным крокам будзе наглядная скарга старшыні Мінгарсуда. Калі і гэты крок будзе беспаспяховым, лідары прафсаюза РЭП звернуцца ў Вярхоўны суд. Разам з тым Фядыніч у адмену прысуду не верыць.

24 жніўня суд Савецкага раёна Мінска прызнаў Фядыніча і Комліка вінаватымі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243 КК) і прыгаварыў да чатырох гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з забаронай на працягу пяці гадоў займаць кіруючыя пасады. Фядыніч і Комлік віны не прызналі, апеляцыйныя скаргі былі пададзеныя 3 верасня.

Праваабаронцы, а таксама замежныя і міжнародныя прафцэнтры заклікалі ўлады Беларусі перагледзець прысуды і спыніць крымінальны пераслед лідараў незалежнага прафсаюза, паколькі звязваюць крымінальны пераслед Фядыніча і Комліка "выключна з іх мірнай і законнай працай у галіне абароны правоў чалавека".

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 9 лістапада 2018
 
Дата публикации:09.11.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:298
 
Ключевые слова:
Профсоюзы Криминал Налоги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме