https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гран-пры "Анімаёўкі-2018" атрымаў італьянскі фільм "Меркурый"


Лепшым анімацыйным фільмам (Гран-пры) ХXI Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2018", які прайшоў у Магілёве 25-28 кастрычніка, прызнаны фільм "Меркурый" рэжысёра Мішэля Бернардзі з Італіі, паведамілі ў аргкамітэце форуму.
Італьянскі фільм адзначаны прызам "Вялікі хрустальны аловак" і спецыяльным дыпломам. Лепшым анімацыйным фільмам для дарослых стала работа эстонскага рэжысёра Юла Пікава "Пустата". 

Французскі фільм "Падзенне" рэжысёра Барыса Лаб`е названы лепшым эксперыментам. Прыз за лепшае выяўленчае рашэнне дастаўся фільму "Bloeistraat 11" з Нідэрландаў. 

Лепшым дэбютам стаў фільм "Прорва" рэжысёра Патрыка Вандэрброка (студыя ViviFilm, Нідэрланды), лепшым студэнцкім анімацыйным фільмам названа "Падарожжа ў Тэль-Авіў" рэжысёра Самуэля Патні (студыя HSLU DesignundKunstLuzern, Швейцарыя). 

А прыз за лепшы фільм для дзяцей атрымаў фільм "Скрынка" з Францыі.Лепшы сцэнарый напісала Святлана Філіпава да фільма "Міціна каханне" (школа-студыя "Шар", Расія). 

Наталля Мірзаян за фільм "5 хвілін да мора" (студыя анімацыі "Пецярбург", Расія) прызнана лепшым рэжысёрам, а лепшае гукавое рашэнне знайшлі да фільма "Маяк" рэжысёры Квенцін Арыус, Дэміен Кантрэрас, Алан Фра, Даўрэлія Газел, Лаўра Герліер і Ола Іерардзі (студыя ESMA, Францыя).

У намінацыі "Лепшы беларускі анімацыйны фільм" стаў фільм "Ваўчок" рэжысёра Ігара Волчака (студыя "Беларусьфільм"). 

Дыплом "Майстру анімацыі" і прыз "Вялікі хрустальны аловак" за значны ўклад у развіццё анімацыі ўручаны рэжысёру і сцэнарысту народнаму артысту Украіны Давіду Чаркаскаму.

Усяго для ўдзелу ў асноўным конкурсе быў адабраны 61 фільм з 31 краіны.
______________________________________________

Ідэя правядзення фестывалю анімацыйных фільмаў належыць заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі рэжысёру студыі анімацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Ігару Волчаку. 

Першы форум прайшоў у маі 1998 года ў Мінску. У верасні таго ж года па ініцыятыве кіраўніцтва "Магілёўаблкінавідэапраката" свята анімацыі арганізавалі ў Магілёве. 

З таго часу абласны цэнтр штогод прымае гасцей і ўдзельнікаў фестывалю. І з кожным годам геаграфія краін-удзельніц пашыраецца. На цяперашнім свяце анімацыі было прадстаўлена больш за 400 фільмаў з 47 краін.

Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства культуры Беларусі і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.


29 кастрычніка 2018, Магілёў 
Сяргей Кулягін - БЕЛТА

 
Дата публикации:29.10.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:369
 
Ключевые слова:
Анимация Мультипликация Фэст культуры Магілёў Конкурс Анімаёўка-2018
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме