https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар падаражэў, еўра і расійскі рубель патаннелі


24 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, вырас — да еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0011 рубля (0,05%) і склаў 2,4067 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0057 рубля (0,27%) да 2,1056 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0077 рубля (0,24%) і склаў 3,2073 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты ў сераду крыху аднаўляецца пасля рэзкага падзення напярэдадні, бараль маркі Brent таргуецца блізу 76 долараў ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,3198 рубля і склаў 65,6299 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:24.10.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:360
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме