https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фермер з Беларусі атрымае тысячу еўра за клопат пра Балтыйскае мора


За клопат пра Балтыйскае мора беларускі фермер атрымае 1 тыс. еўра, паведамілі ў інфармацыйнай службе Цэнтра экалагічных рашэнняў.
"Канстанцін Чычыра з Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці стаў пераможцам нацыянальнага этапу міжнароднага конкурсу "Экалагічна дружалюбны фермер Балтыйскага рэгіёна - 2018" і атрымае за свой экалагічны ўклад каштоўны прыз - 1 000 еўра", - паведамілі ў цэнтры. 

Канстанцін больш за дзесяць гадоў займаецца фермерствам, апошнія некалькі гадоў - арганічным. Яго экалагічна дружалюбны падыход падмацаваны спецыяльным сертыфікатам. 

Фермер вырошчвае сваю прадукцыю (у асноўным гэта клубніцы) без прымянення хімічных рэчываў - угнаенняў, пестыцыдаў. Як адзначае сам Канстанцін Чычыра, амаль дзесяць гадоў таму ён пачаў заўважаць, што азёры ў яго родных мясцінах пачалі "цвісці" ў цёплы час года. Вывучыўшы гэту тэму, мужчына зразумеў, што адна з прычын - інтэнсіфікацыя сельскай гаспадаркі, выкарыстанне вялікай колькасці ўгнаенняў, якія трапляюць у ваду і выклікаюць размнажэнне водарасцей. 

"У той момант зразумеў, што я таксама ў сілах уплываць на гэты працэс уласнай дзейнасцю", - гаворыць фермер. 

Нацыянальнае журы палічыла гаспадарку лепшай сярод 12 прэтэндэнтаў на перамогу не толькі з-за арганічнага падыходу, але і з-за сістэмнасці работы фермера: з году ў год ён удасканальвае тэхналогіі і выбірае найбольш бяспечныя метады вырошчвання прадуктаў. 

Як адзначыў спецыяліст па арганічнай сельскай гаспадарцы Цэнтра экалагічных рашэнняў Любамір Кляпач, амаль 97 працэнтаў плошчы Балтыйскага мора па-ранейшаму церпіць ад эўтрафікацыі, таму экалагічна дружалюбныя падыходы ў сельскай гаспадарцы застаюцца важнай часткай вырашэння гэтай праблемы. 

Конкурс "Экалагічна дружалюбны фермер Балтыйскага рэгіёна - 2018" праводзіцца ў некалькіх краінах свету, у кожнай краіне выбіраюць лепшага экалагічнага фермера, які атрымлівае 1 000 еўра. 

З гэтых нацыянальных пераможцаў міжнароднае журы вызначае рэгіянальнага пераможцу, прыз якога - 10 000 еўра. 

У гэтым годзе рэгіянальным пераможцам стаў фермер з цэнтральнай Польшчы Кшыштаф Кавальскі. Ініцыятары конкурсу ў Беларусі: праграма Сусветнага фонду дзікай прыроды для экарэгіёна Балтыйскага мора (WWF Baltic Team), кааліцыя Чыстая Балтыка (Швецыя) і Цэнтр экалагічных рашэнняў (Беларусь).

25 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:25.10.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:331
 
Ключевые слова:
Конкурс Балтика Экология Охрана природы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме