https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусь вернецца "Нацюрморт" мастака Парыжскай школы Міхаіла Кікоіна


Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Швейцарыі.
У Беларусь вернецца "Нацюрморт" мастака Парыжскай школы ўраджэнца Рэчыцы Міхаіла Кікоіна. 

Нацюрморт Міхаіла Кікоіна (алей на палатне, 44х55 см) быў знойдзены пасольствам у карціннай галерэі ў Форт-Лодэрдэйле ЗША ў рамках работы па вяртанні культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за мяжой, і выкуплены пры фінансавай падтрымцы ганаровага консула Беларусі ў Лазане Андрэя Нажэскіна.



"Сёння карціна прыбыла ў Берн, адкуль у хуткім часе накіруецца ў Мінск у дар Нацыянальнаму мастацкаму музею і стане першай работай гэтага знакамітага мастака ў калекцыі музея", - сказалі ў дыппрадстаўніцтве. 

Вяртанне карціны Міхаіла Кікоіна - вынік сумеснай работы пасольства Беларусі ў Швейцарыі з ганаровым консулам Беларусі ў Лазане Андрэем Нажэскіным. Пры яго падтрымцы раней на радзіму вярнуліся тры творы беларуска-французскай мастачкі Надзеі Хадасевіч-Лежэ.

23 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:23.10.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:402
 
Ключевые слова:
Искусство Михаил Кикоин Культурные ценности
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме