https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар ЗША патаннеў, еўра і расійскі рубель падаражэлі на таргах БВФБ


25 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0113 рубля (0,46%) і склаў 2,4507 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0061 рубля (0,31%) да 1,9741 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0175 рубля і склаў 3,5293 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Рубель даражэе на таргах чацвярга, абнавіўшы дзевяцімесячны максімум у дачыненні да долара, які падае паўсюдна на міжнародных рынках. Ф`ючарсы на нафту Brent раніцай у чацвер перавысілі 70 долараў ЗША за бараль.

У Расіі на 11.30 сярэдняўзважаны курс долара ЗША да расійскага рубля з тэрмінам разлікаў "заўтра" на таргах Маскоўскай біржы панізіўся на 41,09 капейкі ў параўнанні са сярэдняўзважаны курсам папярэдняга гандлёвага дня і склаў 55,9288 рублёў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 студзеня 2018
 
Дата публикации:25.01.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:521
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме