https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Напярэдадні Дня беларускай навукі, які адзначаюць 28 студзеня, уведзеныя ў эксплуатацыю тры новыя аб`екты Беларускай антарктычнай станцыі


Аб гэтым паведаміў начальнік 10-й беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў ў сваім віншаванні, накіраваным на адрас Нацыянальнай акадэміі навук з нагоды прафесійнага свята.
Гайдашоў адзначае, што ў снежні—студзені супрацоўнікі экспедыцыі "ў вельмі складаных кліматычных і прыродных умовах правялі мантажныя і пусканаладачныя работы па далейшым развіцці беларускай палярнай інфраструктуры".

"Паспяхова рэалізуюцца значныя навуковыя праграмы і праекты, чым забяспечваецца добры зачын для ўмацавання матэрыяльнай і навуковай базы беларускіх даследаванняў у Антарктыцы, — цытуе пасланне прэс-служба НАНБ. — 25 студзеня, напярэдадні Дня беларускай навукі, уведзеныя ў эксплуатацыю тры новыя аб`екты нацыянальнай даследчай станцыі, а чарговым супрацоўнікам беларускай антарктычнай экспедыцыі перададзеныя сімвалічныя ключы ад сучасных навуковых лабараторый, службовых і жылых памяшканняў".

Начальнік экспедыцыі перакананы, што стварэнне Беларускай антарктычнай станцыі (БАС), "без перабольшання, можна лічыць значным і паспяховым нацыянальным праектам, што не саступае па навізне навукова-тэхнічных рашэнняў і ўмовах рэалізацыі праектам па стварэнні арбітальных навуковых станцый".

"Пры яе праектаванні і будаўніцтве знайшлі практычнае ўвасабленне перадавыя айчынныя навуковыя ідэі і смелыя інжынерныя рашэнні, і ствараецца яна — рукамі беларусаў", — падкрэслівае Гайдашоў.

Ён паведаміў, што ў гонар прафесійнага свята на флагштоках беларускай даследчай станцыі ў Антарктыдзе ўзняты дзяржаўны сцяг Беларусі і сцяг Нацыянальнай акадэміі навук.

Дзясятая беларуская антарктычная экспедыцыя ў складзе сямі чалавек стартавала 8 лістапада 2017 года для працягу работ па будаўніцтве БАС і правядзення навуковых даследаванняў у межах дзяржпраграмы асваення Антарктыды.

Перад членамі экспедыцыі пастаўленыя задачы: правесці маніторынг навакольнага асяроддзя ў месцы базавання станцыі; даследаваць стан азонасферы, ультрафіялетавай радыяцыі, клімату і іншых прыродных параметраў Антарктыды, а таксама наземныя і марскія біялагічныя рэсурсы кантынента для ацэнкі перспектыў іх далейшага выкарыстання.

Экспедыцыі таксама трэба правесці выпрабаванне распрацаваных спецыяльна для Антарктыкі прыбораў па даследаванні снежнага і ледзянога покрыва, воднага асяроддзя, атмасферы, горных парод, зямной паверхні і марскога дна з мэтай ацэнкі мінеральнага патэнцыялу.

БелаПАН
Мінск, 28 студзеня 2018
 
Дата публикации:28.01.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:609
 
Ключевые слова:
День белорусской науки Антарктида Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме