https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Праблема "ўцечкі мазгоў" з Беларусі сёння стаіць "не так востра"


Аб гэтым заявіў першы намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Сяргей Чыжык.
"Вядома, ёсць людзі, якія могуць паехаць за мяжу, — сказаў акадэмік. — Але калі раней, як мне здаецца, сярод моладзі ўсім хацелася паехаць з краіны, то цяпер гэта не так. Сёння мы адкрытыя — ездзім, бачым розныя краіны. Калі ты вучоны, то дакладна ўдзельнічаў у замежных канферэнцыях або дзесьці стажыраваўся. Так, ёсць плюсы працы за мяжой, але яны не настолькі пераважаюць, каб усё кінуць і паехаць. Я думаю, многія разумеюць, што трэба працаваць і развіваць навуку тут, у Беларусі. Калі хтосьці знайшоў сваю нішу ў навуцы, ён будзе лепш адчуваць сябе дома".

Больш за тое, дадаў Чыжык, у НАН адзначаюць тэндэнцыю, калі беларускія навукоўцы вяртаюцца дадому. "Цалкам адарвацца ад каранёў нельга, а што ні кажы, там, за мяжой, ты ўсё роўна доўга будзеш чужым", — лічыць вучоны.

Што да беларускіх навукоўцаў, якія эмігравалі за мяжу, то яны, на думку Чыжыка, маглі б стаць паўнамоцнымі прадстаўнікамі Нацыянальнай акадэміі навук — свайго роду ганаровымі вучонымі пасламі Беларусі ў краінах свайго пражывання.

"Калі мы зможам аднавіць кантакты з былымі супрацоўнікамі, студэнтамі, прапанаваць ім свайго роду творчае супрацоўніцтва, то гэта, я думаю, дапаможа нам пашырыць нашы міжнародныя сувязі. У іх не будзе нейкіх абавязацельстваў, але будуць дакументы аб тым, што яны прадстаўляюць Нацыянальную акадэмію навук, рэкламуюць яе, шукаюць кантакты. Гэта дазволіць ім як прадстаўнікам Беларусі праводзіць інтарэсы нашай навукі і краіны ў цэлым. Гэта важны момант, думаю, мы будзем гэта рабіць", — заявіў віцэ-старшыня НАН.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 28 студзеня 2018
 
Дата публикации:28.01.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:606
 
Ключевые слова:
Беларусы ў свеце День белорусской науки Струдничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме